Выратуем балтыйскую марскую свінню разам!

REPLACEME

This petition is run by [% inititator_name %]

Petition

REPLACEME
Read more

Why is this important?

This petition is run by Coalition Clean Baltic (CCB)

тэкст петыцыі

Мы заклікаем міністраў навакольнага асяроддзя, рыбалоўства і абароны ўсіх краін рэгіёна Балтыйскага мора прытрымлівацца навуковых рэкамендацый і працаваць разам каб абараніць найбольш уразлівага кіта ў Еўропе — балтыйскую марскую свінню, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення..

Мы заклікаем краіны Балтыі:

  • Стварыць умовы належнай абароны марской свінні ад негатыўнага ўплыву рыбалоўства і падводнага шуму ў спецыяльна адведзеных марскіх ахоўных зонах (MPAS).
  • Спыніць прылоў марской свінні на тэрыторыі ўсяго Балтыйскага мора — гібель нават адной балтыйскай марской свінні ў рыбалоўнай сетцы можа аказаць непапраўнае ўздзеянне на выжыванне папуляцыі;
  • Даследаваць магчымасці для захавання папуляцыі марской свінні пры ажыццяўленні падводнай ваеннай дзейнасці. Міністэрствы па ахове прыроды і Міністэрствы абароны павінны працаваць разам каб абараніць балтыйскую марскую свінню.

 

* Прылоў — гэта ненаўмысны вылаў нямэтавых відаў, напрыклад марскіх млекакормячых, у рыбалоўных сетках.

Чаму гэта так важна?

Засталося ўсяго некалькі сотняў асобін балтыйскай марской свінні ў свеце, гэты від патрабуе тэрміновай абароны.

Найбольш сур'ёзнай пагрозай для балтыйскай марской свінні з'яўляецца прылоў на рыбных промыслах. Гібель нават адной балтыйскай марской свінні ў рыбалоўнай сетцы можа паўплываць на выжыванне ўсёй папуляцыі. Каб прадухіліць выміранне папуляцыі балтыйскай марской свінні неабходна скараціць прылоў — у ідэале да нуля. Гэта можна зрабіць шляхам вылучэння ключавых раёнаў пасялення марскіх свіней у партах, а таксама выкарыстоўваючы пінгеры — акустычныя прылады, якія папярэджваюць марскіх свіней аб наяўнасці сетак. Пінгеры могуць скараціць прылоў да 80% і паспяхова выкарыстоўваюцца ва ўсім свеце для прадухілення прылова кітападобных. Але нажаль ў Балтыйскім моры яны пакуль не выкарыстоўваюцца ў неабходнай ступені.

Падводны шум — яшчэ адна пагроза для балтыйскай марской свінні. Гучны шум ад выбухаў і, напрыклад, будаўніцтва марскіх ветраных электрастанцый можа зрабіць марскую свінню глухой, што можа хутка прывесці да яе смерці. Менш інтэнсіўны шум ад суднаходства ці будаўніцтва можа прывесці да парушэння паводзін жывёліны, такіх як кармленне дзіцянят або дагляд за хворымі асобінамі. Падводны шум павінен быць строга абмежаваны ў Марскіх ахоўных раёнах (MPAS), дзе марскія свінні маглі б бяспечна схавацца.

Падпішыце петыцыю і дапамажыце заахвоціць міністраў навакольнага асяроддзя, рыбалоўства і абароны краін Балтыйскага рэгіёна прыняць канкрэтныя і тэрміновыя меры па захаванні балтыйскай марской свінні! #SaveTheBalticPorpoise!#SaveTheBalticPorpoise!

 

у супрацоўніцтве з

Read more

In partnership with:

Sign the petition

    Sign this as
    Not you?

    WeMove Europe is fighting for a better world, and we need heroes like you to join our community of more than 700,000 people. Already you’re powering this campaign call, but by clicking "Yes," you'll receive a wider range of campaigns that need your help. Sign up to hear more and make a real difference.


    By clicking "Yes, keep me informed" you are supporting this campaign, and agreeing to WeMove Europe using your information for the purpose of this campaign. We might share your name, surname and country with the petition target. Unless you subscribe to receive personalised updates, we will delete your data after the campaign has ended. We will never share your data with any third parties without your permission. See our full privacy policy here.